3 траўня 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадонна выступіла ў Брукліне з Pussy Riot

15

Мадонна і іншыя вядомыя музыкі выступілі на сцэне the Barclays Center у Нью-Йорку.

Амерыканская спявачка прадставіла двух былых удзельніц гурта Pussy Riot, якія нядаўна выйшлі з турмы. Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна сталі аднымі з галоўных запрошаных на дабрачынны канцэрт для Amnesty International. Сярод іншых зорак былі Blondie, Tegan, Sara, Imagine Dragons і the Flaming Lips. Ідэя вечара была ў папулярызацыі і адстойванні правоў чалавека, піша The New York Times.

Мадонна прачытала вялікую заяву і пасля гэтага павітала ўдзельнікаў скандальна вядомага расейскага калектыву.

«Мы заклікаем да байкоту Алімпіяды ў Сочы, - сказала Надзея Талаконнікава, адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў. - Да любога байкоту на ваш густ. Ён можа быць актыўным, калі вы здзяйсняеце акцыі, мітынгі, дэманстрацыі. Вы можаце гэта рабіць у Расеі ці ў любой іншай краіне, галоўнае - гэта не заставацца абыякавымі. Вы нават можаце рабіць акцыю Pussy Riot, таму што Pussy Riot можа быць любы. Альбо вы можаце адмовіцца ад асвятлення якой-небудзь частцы Алімпіяды, і гэта будзе пасіўным байкотам».

На пытанне аб тым, што даў ім іх турэмны вопыт, Надзея і Марыя адказалі, што не могуць прайсці міма таго, з чым сутыкаліся ў гэтыя два гады зняволення, перадае «Голас Амерыкі».

«Таму мы працуем над стварэннем арганізацыі, якая называецца «Зона і правы» і будзем займацца правамі зняволеных у Расеі, - сказалі яны. - Мы таксама хацелі б міжнароднага супрацоўніцтва па назіранні за правамі зняволеных».

Фота: Reuters
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках