3 траўня 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Дзярждумы Расеі ўслед за «Дажджом» адспавядалі CNN

22
Дэпутаты Дзярждумы Расеі ўслед за «Дажджом» адспавядалі CNN

Дэпутаты Дзярждумы запатрабавалі ад тэлеканала CNN выбачэнняў за ўключэнне комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» у спіс самых выродлівых помнікаў свету.

Пра гэта 6 лютага паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.

Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па канстытуцыйным заканадаўстве, член партыі «Адзіная Расея» Рызван Курбанаў назваў апублікаваны каналам рэйтынг «блюзнерствам і мярзотаю». «Непавага да святых старонак гісторыі заўсёды адпрэчвалася любым здаровым грамадствам. Ва ўсіх краін і народаў здзекванне з помнікаў лічыцца ганьбай», - заявіў Курбанаў.

Яго меркаванне падтрымаў віцэ-спікер Дзярждумы, сакратар генсавета «Адзінай Расеі» Сяргей Нявераў. Нявераў заклікаў адрэагаваць на рэйтынг CNN ветэранскія арганізацыі ЗША. «Лічу, што яны павінны даць адпаведную ацэнку падобным выказванням», - адзначыў дэпутат, падкрэсліўшы, што падобныя матэрыялы гэта як мінімум непавага да тых, хто «выратаваў свет ад фашысцкай чумы».

Раней сваё абурэнне матэрыялам CNN выказала і адміністрацыя самога мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой. Запатрабаваўшы ад канала выбачэнняў, дырэктар комплексу Рыгор Бысюк асобна раскрытыкаваў каментар пад фатаграфіяй помніка, апублікаванай на сайце канала, піша Lenta.ru.

Рэйтынг самых выродлівых помнікаў свету з'явіўся на сайце CNN 24 студзеня. Акрамя брэсцкага мемарыяла ў рэйтынг таксама ўвайшлі манумент афрыканскага адраджэння ў сталіцы Сенегала Дакары, падораны ЗША Зурабам Цэрэтэлі помнік ахвярам 11 верасня, манумент Працоўнай партыі Паўночнай Карэі, а таксама скульптура папы Яна Паўла II у Рыме.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках