3 траўня 2024, Пятніца, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Нью-Ёрка тэстуе Google Glass

2
Паліцыя Нью-Ёрка тэстуе Google Glass

Паліцэйскі дэпартамэнт Нью-Ёрка разглядае магчымасць абсталяваць патрульных «разумнымі» акулярамі Google Glass.

Пра гэта паведамляе выданне VentureBeat са спасылкай на заяву афіцыйнага прадстаўніка паліцыі, піша РІА «Новости»».

На гэты момант у распараджэнні паліцыянтаў ёсць некалькі прылад, з дапамогай якіх правяраецца, як можна выкарыстоўваць гэткую тэхніку для развязання штодзённых задач. Як здагадваецца VentureBeat, паліцыянты могуць ужываць Google Glass для распазнання асоб, атрымання звестак з архіваў, запісу відэа і падрыхтоўкі справаздач. У выпадку, калі экспэрымэнт з «разумнымі» акулярамі будзе прызнаны паспяховым, кампанія Google можа атрымаць вялікі кантракт на Glass, бо штат паліцэйскага дэпартамэнта горада налічвае больш за 34 тысяч чалавек.

Прадстаўнік Google, да якога журналісты выдання звярнуліся па камэнтар, паведаміў, што кампанія афіцыйна не супрацоўнічае з паліцэйскім дэпартамэнтам Нью-Ёрка, але не выключыў магчымасць таго, што акуляры былі атрыманыя паліцыянтамі паводле праграмы Glass Explorer. Кошт адной прылады складае 1,5 тысячы даляраў.

Кампанія Google перанесла тэрміны з'яўлення Glass у вольным продажу з канца 2013 на 2014 год. У гэты момант тэставыя версіі акуляраў даступныя толькі некаторым распрацоўнікам, якія, зрэшты, могуць прапанаваць траім сябрам купіць прыладу ў Google, пакуль яна яшчэ не даступная на рынку. Сваю версію «разумных акуляраў» на выставе CES-2014 таксама прэзэнтавала кампанія Epson.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках