3 траўня 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На борт рэйсаў з Менска ў Расею забаранілі браць вадкасці

12
На борт рэйсаў з Менска ў Расею забаранілі браць вадкасці

Правоз усялякіх тыпаў і колькасцяў вадкасцяў у ручной паклажы на рэйсах самалётаў з Беларусі ў РФ забаронены з 7 лютага.

Уводзіцца забарона на правоз усялякіх тыпаў вадкасцяў у ручной паклажы на рэйсах усіх авіякампаній, якія вылятаюць з Беларусі на тэрыторыю РФ. Гэты захад уведзены ў мэтах забеспячэння абароненасці аб'ектаў грамадзянскай авіяцыі ад актаў незаконнага ўмяшання ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення XXII Алімпійскіх гульняў і XI Паралімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Пры праходжанні перадпалётнага надгляду ў ручной паклажы пасажырам цяпер забараняецца праносіць усялякія ёмістасці (кантэйнеры, тубы і г.д.) з вадкасцямі, у тым ліку меншыя за 100 мл. Вынятак складаюць толькі лекі, харчы для спецыяльных дыетычных патрэб, дзіцячае харчаванне, у тым ліку матчына малако, у колькасці, патрэбнай на час палёту, пры ўмове іх ідэнтыфікацыі падчас перадпалётнага надгляду як бяспечныя паводле ўмовах авіяцыйнай бяспекі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках