3 траўня 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: Сябра ЦВК Беларусі забіў наркаман

21
СК: Сябра ЦВК Беларусі забіў наркаман

Управа СК Беларусі Менска закончыла расследаванне крымінальнай справы паводле факту забойства Святланы Хіневіч.

Яна працавала начальнікам аддзела кадраў ААТ «Крышталь» і адначасова з'яўлялася членам Цэнтрвыбаркама.

Як раней паведамлялася, забітую знайшлі ў жніўні 2013 на месцы жыхарства з множнымі колата-рэзанымі ранамі. Падазраваным ва ўчыненні асабліва цяжкага злачынства прызнаны нарказалежны мянчук, які пражывае ў суседстве 1978 г.н. Ён быў знойдзены на месцы жыхарства і шпіталізаваны ў непрытомным стане, з множнымі рэзанымі ранамі і значнай стратай крыві. Характар ранаў мужчыны даў падставы меркаваць, што ён распачаў спробу суіцыду. Пасля таго, як падазраваны прыйшоў у сябе, у прысутнасці адваката з ім былі пачатыя прадугледжаныя законам следчыя дзеянні. Праведзены каля дваццаці розных даследаванняў, у тым ліку комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза.

Пра гэта паведамілі ва ўправе СК Беларусі Менска, піша «Народная воля».

Дакладна ўстаноўлена, што злачынства мае бытавы характар.

Расследаванне крымінальнай справы закончанае, яно перададзенае пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках