3 траўня 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Прашэнне могуць напісаць за мяне

27
Мікалай Статкевіч: Прашэнне могуць напісаць за мяне

Палітвязень мяркуе, што прашэнне на імя Лукашэнкі можа быць напісанае за яго.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч.

«У сувязі з чарговай прапановай «папрасіцца» ёсць імавернасць таго, што патрэбнае «прашэнне» могуць напісаць за мяне, - піша Мікалай Статкевіч у лісце з турмы. - Успамінаю, як восенню 2011 года начальнік атрада прапанаваў мне напісаць заяву на імя начальніка калоніі з патрабаваннем вызваліць мяне, пажадана па-беларуску. Я заяву напісаў, перадаўшы ў ёй частку апошняга слова ў судзе і назваўшы прозвішча сапраўднага злачынцы. Потым, падумаўшы, перадаў [...], што магчымая фальсіфікацыя прашэння ад майго імя. (Прачытаў потым пра такую магчымасць у газеце, за што ўдзячны)».

Як вынікае з ліста, пацверджанне такой магчымасці Мікалай Статкевіч атрымаў яшчэ падчас знаходжання ў шклоўскай калоніі і адрэагаваў на яго адпаведна, паведамляе сайт палітвязня.

«Пазней, у студзені 2012 года, калі я сядзеў у «спецкамеры ПКТ і чакаў суда паводле «на крытую», адзін супрацоўнік аператыўнага аддзела сказаў мне, што такі план у іх, сапраўды, быў. Нават пахваліўся, што «зрабілі» б такое «прашэнне», якое б «ніводная экспэртыза не выявіла».

Экс-кандыдат у прэзідэнты паабяцаў тады, што выйшаўшы на волю, здолеў бы пракаментаваць такую фальсіфікацыю так, каб не пакінуць ўладзе шанцаў захаваць твар. Напрыканцы, палітвязень патлумачыў, што піша пра гэта, «каб ні ў каго такой спакусы і цяпер не з'явілася».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках