3 траўня 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацярпелыя актывісты Еўрамайдану пройдуць лячэнне ў Польшчы

Пацярпелыя актывісты Еўрамайдану пройдуць лячэнне ў Польшчы

Украінцы будуць лячыцца ў шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.

Польшча сёння прыняла на лячэнне першых чатырох грамадзян Украіны, якія пацярпелі падчас акцый пратэсту ў Кіеве, паведамляе прэс-служба польскага МЗС 6 лютага.

«Кіруючыся гуманітарнымі матывамі, Польшча запрасіла на лячэнне чатырох грамадзян Украіны, якія пацярпелі ў выніку сутыкненняў, якія адбыліся ў Кіеве ў студзені гэтага года. У чацвер, 6 лютага, яны прыехалі ў нашую краіну», - гаворыцца ў паведамленні.

Украінцы будуць лячыцца ў шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, паведамляе УНІАН.

«Польшча гатовая яшчэ прыняць пацярпелых падчас акцый ва Украіне. Лячэнне ў Польшчы пацярпелых з Украіны з'яўляецца магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Міністэрства замежных спраў, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства аховы здароўя», - адзначыла прэс-служба.

МЗС Польшчы таксама ў чарговы раз заклікаў удзельнікаў супрацьстаяння ва Украіне ўстрымацца ад гвалту і знайсці кампраміс для дазволу цяперашняга палітычнага крызісу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках