3 траўня 2024, Пятніца, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Curiosity сфатаграфаваў Зямлю з Марса

19

Марсаход Curiosity перадаў фатаграфіі Зямлі.

Здымкі былі атрыманыя пасля апрацоўкі сырых здымкаў астраблогерам zelenyikot. Самі сырыя здымкі даступныя на сайце Амерыканскага касмічнага агенцтва, піша Lenta.ru.

З дапамогай шырокавугольнай камеры марсахода атрымалася зафіксаваць ускраек кратэра Гейла на фоне вечаровага неба. На другой фатаграфіі, зробленай камерай Mastcam (яе фокусная адлегласць складае 100 міліметраў), можна разглядзець не толькі Зямлю, але і Месяц.

Карыстальнікі форуму unmannedspaceflight.com таксама вызначылі ў якім становішчы на момант здымкі была Зямля: яна была павернутая да Марса Еўразіяй і Афрыкай.

Марсаход Curiosity быў запушчаны ў космас 26 лістапада 2011 на борце ракеты-носьбіта Atlas. Марса ён дасягнуў 6 жніўня 2012 года. Асноўнай мэтай апарата з'яўляецца вывучэнне геалогіі і атмасферы Чырвонай планеты, у тым ліку і для пошуку верагодных слядоў жыцця.

Curiosity сфатаграфаваў Зямлю з Марса. Фота: NASA
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках