18 траўня 2024, Субота, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэран Стоўн прапануюць паўмільёна за здымкі ў «Авелі»

46
Шэран Стоўн прапануюць паўмільёна за здымкі ў «Авелі»

На галоўную жаночую ролю ў адыёзным і ўжо скандальным кінапраекце запрашаюць актрысу Шэран Стоўн.

За некалькі здымачных дзён ёй прапануюць крыху больш за паўмільёна даляраў. Праўда, кантракт яшчэ не падпісаны. З уласных крыніц у здымачнай групе фільма «Авель» «Нашай Нiве» атрымалася даведацца, што з высокай доляй верагоднасці менавіта яна і стане той самай зоркай класа А, прысутнасць якой была абавязковай умовай для нацыянальнага кінапраекта.

Прадзюсер фільма Сяргей Ждановіч пакуль ухіляецца ад канкрэтнага адказу.

«У нас яшчэ не абраная актрыса. Ёсць некалькі кандыдатур, іх можна ўбачыць у нашым фэйсбуку. Якую з іх мы абярэм, стане ясна пасля маёй паездкі ў Лос-Анджэлес. Уся астатняя інфармацыя - гэта домыслы», - заявіў ён.

Нагадаем, Шэран Стоўн - зорка «Асноўнага інстынкту», «Казіно» і «Зламаных кветак». За ролю ў «Казіно» Марціна Скарсэзэ яна намінавалася на Оскар. Аднак у апошні час кар'ера 56-гадовай актрысы пайшла на спад. У 2007 годзе Шэрон Стоўн атрымала «Залатую маліну» як «Горшая актрыса года», засвяцілася ў расейскім фільме «Каханне ў вялікім горадзе-3».

Прадзюсеры «Авеля» хочуць запрасіць Шэран Стоўн на ролю амерыканскай журналісткі Сары, якая едзе ў Беларусь, каб папярэдзіць некалькі гучных злачынстваў.

Першапачаткова на гэтую ролю прадзюсеры клікалі Мілу Ёвавіч, аднак, кажуць, яна запрасіла такі ганарар, які стваральнікі фільма не маглі сабе дазволіць.

Угаварыць галівудскіх акцёраў зняцца ў фільме будзе няпроста. Бо ў сцэнары стужкі выразна праглядаецца апраўданне аўтарытарных дыктатур, да таго Лукашэнка мае рэпутацыю апошняга дыктатара Еўропы. Вось галівудскія акцёры і праяўляюць заклапочанасць сваёй рэпутацыяй.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках