2 траўня 2024, Чацвер, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае войска правядзе вучэнні ля межаў Украіны

14
Беларускае войска правядзе вучэнні ля межаў Украіны

Тактычныя вучэнні з баявой стральбой ЗРК «Тор-М2» 120-й зенітнай ракетнай брыгады пройдуць на палігоне Палескі 25-28 лютага.

Пра гэта паведамляе «Беларуская вайсковая газета».

«Сёння, 7 лютага, першая калона (тылавая) тэхнікі 120-й зенітнай ракетнай брыгады прыбыла на палігон Палескі, дзе ў канцы лютага 3-й батарэі ЗРК «Тор-М2» трэба будзе паўдзельнічаць у тактычным вучэнні з баявой стральбой, - інфармуе газета. - Гэтае вучэнне будзе праводзіцца згодна з планам баявой падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА з 25 па 28 лютага на палігоне Палескі».

Да пачатку вучэнняў вайскоўцам трэба будзе вырашыць цэлы комплекс задач: здзейсніць амаль 300-кіламетровы марш, стварыць на тэрыторыі палігона намётавы гарадок, натуральна, правёўшы ўсе неабходныя мерапрыемствы па тактычнай маскіроўцы, забеспячэнню аховы асабістага складу і баявых машын.

Выданне адзначае, што зенітныя ракетныя комплексы «Тор-М2» ужо былі выпрабаваныя беларускімі вайскоўцамі на палігоне Ашулук (Расея).

«Дзеянні асабістага складу і тэхніка былі ацэнены на выдатна. Тады воіны-ракетчыкі стралялі ў спякоту, таму было пастаноўлена праверыць, як павядзе сябе сучасная баявая тэхніка ва ўмовах беларускай зімы», - піша газета.

Нагадаем, некалькі месяцаў таму на тэрыторыі Беларусі прайшлі сумесныя вайсковыя вучэнні «Захад-2013» з удзелам расейскага войска.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках