18 траўня 2024, Субота, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глен Хэнлан: Пакуль не панікую

22
Глен Хэнлан: Пакуль не панікую

Закончыўся хакейны турнір у Гданьску, у якім удзельнічалі нацыянальныя каманды, якія ня трапілі на Алімпіяду.

Беларусы атрымалі там адну перамогу (над вугорцамі) і пацярпелі дзве паразы (ад італійцаў ды палякаў). У выніку наша каманда заняла, як напісаў «Прессбол», «ганебнае 3-е месца».

Галоўнаму трэнеру беларускай каманды Глену Хэнлану было зададзенае пытанне: «Вынік гэтага турніру не дадае трывогі напрадвесні?»

- Не, - адказаў канадзец. - Я засмучаны, як быў бы засмучаны кожны трэнер пасля не самай выдатнай гульні ягоных хлопцаў на нейкім турніры. Але не скажу, што яго вынік прымушае мяне панікаваць што да перспектыў каманды на травеньскім чэмпіянаце свету ў Менску. Вядома ж, што на ім стаўка будзе рабіцца збольшага на іншых выканаўцаў. А шмат хто з тых, хто быў у Гданьску, запрошаны для перспектывы: іхны час прыйдзе праз два-тры гады. Але вось што да гэтай перспектывы, сапраўды ёсць над чым задумацца і за што турбавацца - што будзе праз два-тры гады?

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках