18 траўня 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко выклікаў Януковіча на Майдан

15
Клічко выклікаў Януковіча на Майдан

Лідар партыі УДАР прапанаваў прэзідэнту Украіны публічныя дэбаты на Майдане ў наступную нядзелю.

Апазіцыя заклікае ўсіх неабыякавых людзей супраціўляцца ўладзе праз агульнанацыянальны страйк. Аб падрыхтоўцы да яго падчас 10-га Народнага Веча на Майдане аб'явіў лідар партыі УДАР Віталь Клічко, піша gazeta.ua.

«Мы выкарыстоўваем любую магчымасць развязаць гэты крызіс у нашай краіне. Бо мы ведаем, хто нясе ўсю адказнасць за тое, што адбываецца - гэта Віктар Януковіч. Шмат разоў казаў яму на перамовах, што мы можам шукаць усялякія шляхі, але людзі патрабуюць аднаго: змены правілаў гульні, змены ўлады», - сказаў Клічко пад гучныя воклічы людзей «Банду гэць!»

Клічко кажа, што запэўніваў Януковіча: «Людзі не будуць чакаць паўгода, пакуль зменіцца Канстытуцыя. Людзі патрабуюць аднаго: датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў».

На думку Клічко, улада цяпер хоча дастаць з шафы сваю «старую песню»: «Пачынаюцца пытанні: наша - не наша гаворка, нашы - не нашы героі. Хочуць давесці сітуацыю да грамадзянскай вайны».

Клічко нагадаў, як Януковіч прапаноўваў яму зладзіць публічныя дэбаты. У сваю чаргу Віталь прапанаваў Януковічу наступнае: «Я хачу запрасіць яго ў наступную нядзелю сюды, хай пачуе дэбаты з людзьмі, пачуе, што яны думаюць!»

Пасля гэтага палітык абвясціў пункты далейшага плана дзеянняў:

«Што мы павінны рабіць: самаабарона павінна працаваць у кожным горадзе, пасёлку ці раёне. Другое: акцыя «Не бойся, ты ўкраінец», становіцца масавай. Каб даказаць, што наша барацьба мае сэнс, давайце вывесім нацыянальныя сцягі і стужкі на балконах. Трэцяе: патрэбны ўсеўкраінскі страйк: хоць бы на адну гадзіну выйсці на вуліцу і сказаць: «Не бойся, мы будзем змагацца і будзем пераможцамі». Стварайце ініцыятыўныя групы падтрымкі страйку», - звярнуўся Клічко да людзей.

Фота: Sergei Supinsky/AFP

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках