29 красавiка 2024, панядзелак, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксея Шыдлоўскага збілі ў Празе за бел-чырвона-белы сцяг

45

Ахоўнікі стадыёна запатрабавалі ад былога беларускага палітвязня прыбраць нацыянальную сімволіку падчас хакейнага матчу.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу падчас гульні паміж камандамі «Леў» (Прага) і «Дынама-Менск». На трыбунах было блізу трыццаці заўзятараў з Беларусі. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і расцяжку «Крывія». Аднак ахова прымусіла заўзятараў схаваць сімволіку як «неафіцыйную», бо гэтага нібыта патрабавалі арганізатары матчу - прадстаўнікі Кантынентальнай Хакейнай Лігі, паведамляе «Радыё Свабода».

Пазней ахова падышла да палітуцекача Аляксея Шыдлоўскага, які сядзеў па-за сектарам заўзятараў. Яны запатрабавалі схаваць сцяг, спаслаўшыся на просьбу афіцыйнага прадстаўніка «Газпрама» і афіцыйнага беларускага чыноўніка. Пасля таго, як беларус адмовіўся гэта зрабіць, ахова збіла яго, а сцяг забрала.

Аляксей Шыдлоўскі - адзін з першых палітвязняў у найноўшай гісторыі Беларусі. 24 лютага 1998 ён быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках