29 красавiка 2024, панядзелак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія студэнты прыгразілі падарваць банк

5
Менскія студэнты прыгразілі падарваць банк

У Менску за дзіўную выхадку затрыманыя двое студэнтаў.

Учора днём яны зайшлі ў філіял банка на вуліцы Кульмана і пакінулі на стойцы перад касавым акном запіску з тэкстам «Я падарву гэты банк! Заўтра, не жартую». Запіску выявіла супрацоўніца банка і неадкладна звярнулася да міліцыянта аддзела дэпартамента аховы Савецкага раёна, паведамляе сайт ГУУС.

На месца прыбыла міліцыя і група размініравання в/ч 5448, 10 наведвальнікаў і 8 супрацоўнікаў банка былі эвакуіраваны, а памяшканне старанна абследаванае. Ніякіх выбуховых прыладаў не знайшлі.

Праз некалькі гадзін аператыўнікі ўстанавілі асобы падазраваных і затрымалі іх. Імі апынуліся два маладыя чалавекі 1993 і 1996 гадоў нараджэння, студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта і Менскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа.

«Як растлумачылі самі затрыманыя, запіска была пакінутая імі з мэтай праверкі прафесіяналізму міліцыі ў пошуку аўтара тэксту. Цяпер дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка, - паведамляецца на сайце ГУУС. - Дадзеныя дзеянні могуць кваліфікавацца як «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы» (арт. 340 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ад немалога штрафу да сямігадовага пазбаўлення волі. Акрамя таго, такіх «жартаўнікоў» чакаюць немалыя грашовыя страты ў выглядзе кампенсацыі кошту работ дзяржорганаў ў ліквідацыі пагрозы».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках