29 красавiка 2024, панядзелак, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сезон адпачынкаў крымчане застануцца без працы

24
У сезон адпачынкаў крымчане застануцца без працы

Расея хоча перавесці курортныя патокі ў Сочы і пакінуць крымчан без працы, мяркуе прэм'ер-міністр Украіны.

Празмерная вайсковая прысутнасць Расеі ў Крыме можа пашкодзіць рэпутацыі курорта і пакінуць крымчан без працы. Пра гэта, адкрываючы пасяджэнне ўрада, заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк.

Яцанюк падкрэсліў: «Мы павінны шчыра казаць пра тое, што празмерная і неадэкватная прысутнасць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Крыма - не што іншае, як прамы ўдар па Крымчанам. Падарваная рэпутацыя Крыма як аднаго з найлепшых курортаў. Калі цягам трох тыдняў Расея і далей будзе спрыяць сваім вайскоўцам гуляць з аўтаматамі па тэрыторыі аўтаноміі, то ... адна з дэталяў гэтага плана - падарваць курортны сезон у Крыме. Каб туды ніхто не прыехаў ні з Расеі, ні з Еўропы, ні з Беларусі».

Са слоў Яцанюка, такім чынам Расея хоча перавесці курортныя патокі ў Сочы: «Праводзіцца спроба пазбавіць крымчан працы, зарплаты, пакінуць без курортнікаў і знішчыць курорт, як гэта было ў Абхазіі».

Нагадаем, Расейская Федэрацыя нарошчвае вайсковую прысутнасць сіл і вайсковую тэхніку на тэрыторыі Крыму. У сувязі з гэтым ўкраінскія вайсковыя часткі прыведзеныя ў павышаную ступень гатоўнасці. Пра гэта паведаміў в.а. міністра абароны Ігар Ценюх.

Паводле яго слоў, за апошнія суткі паветраную прастору Украіны парушылі 8 самалётаў Іл-76, а таксама блізу 10 верталётаў Мі-8 і Мі-24.

«Гэта было зроблена без папярэджання і дазволу Украіны, насуперак прынцыпам непарушнасці дзяржаўнай мяжы і п. 5 арт. 15 Пагаднення паміж Украінай і Расеяй аб знаходжанні ЧФ РФ, а таксама закона Украіны Аб Дзяржаўнай мяжы», - падкрэсліў в.а. міністра.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках