29 красавiка 2024, панядзелак, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак Данецкай АДА штурмуюць прарасейскія актывісты

6

Раней на мітынгу на плошчы Леніна прарасейскія актывісты заклікалі ўсталяваць намётавы гарадок ля будынка АДА і абралі новага «губернатара».

Прарасейскія актывісты штурмуюць будынак Данецкай аблдзяржадміністрацыі, знялі сцяг Украіны. Журналісты і рэгіяналы ўзятыя ў аблогу ўнутры будынка, іх ахоўвае міліцыя. Актывісты знялі сцяг Украіны з флагштока перад АДА і ўзнялі расейскі трыкалор.

Фота: novosti.dn.ua

Як паведамляюць Навіны Данбаса, раней на мітынгу на плошчы Леніна прарасейскія актывісты заклікалі сваіх прыхільнікаў усталяваць намётавы гарадок ля будынка АДА і абралі новым «губернатарам» Паўла Губарава, які запатрабаваў ад сілавікоў даць прысягу на вернасць «народнай уладзе».

Паводле стану на 13.30 ля будынка Данецкай АДА знаходзіцца блізу 4 тысяч чалавек, якія прынеслі вялікі сцяг Расеі, выкрыкваюць «Расея», «Слава Беркуту». Сцяг Украіны ля будынка ДанАДА знялі актывісты забароненай арганізацыі «Данецкая рэспубліка».

Фота: novosti.dn.ua
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках