29 красавiка 2024, панядзелак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацвіенка: Расея можа ўвесці абмежаваны кантынгент сіл у Крым

59
Мацвіенка: Расея можа ўвесці абмежаваны кантынгент сіл у Крым

Раней Сяргей Аксёнаў звярнуўся да ўладаў Расеі дапамагчы Крыму.

Кіраўнік Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка не выключыла магчымасці ўводу абмежаванага кантынгенту расейскіх сіл у Крым, каб абараніць Чарнаморскі флот РФ і грамадзян Расеі, якія знаходзяцца там, паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Украіна 1 сакавіка.

«Магчыма, у гэтай сітуацыі, улічваючы просьбу ўрада Крыма, нават увесці наш абмежаваны кантынгент для таго, каб абараніць Чарнаморскі флот і грамадзян Расеі, якія пражываюць на тэрыторыі Крыму», - сказала яна.

Разам з тым Мацвіенка падкрэсліла, што «рашэнне, вядома ж, за прэзідэнтам нашай краіны, за вярхоўным галоўнакамандуючым».

«Але сёння, улічваючы сітуацыю, нават такі варыянт нельга выключаць. Мы павінны абараніць людзей», - адзначыла кіраўніца Савета Федэрацыі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках