29 красавiка 2024, панядзелак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў адхіліў Аксёнава ад пасады прэм'ера Крыма

6
Турчынаў адхіліў Аксёнава ад пасады прэм'ера Крыма

В.а. прэзідэнта Украіны адмяніў прызначэнне Сяргея Аксёнава кіраўніком урада Крыму.

Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.

Ва ўказе №187/2014 гаворыцца, што Вярхоўная рада Аўтаномнай Рэспублікі Крым 27 лютага 2014 года прызначыла на пасаду Старшыні Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым С. Аксёнава. Гэта прызначэнне было ажыццёўлена з парушэннем Канстытуцыі Украіны і Канстытуцыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

У сувязі з гэтым да ведама грамадзян Украіны, дзяржаўных органаў, органаў мясцовага самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, службовых асоб даводзіцца, што гэта прызначэнне незаконнае.

Вярхоўнай Радзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым прапанавана адмяніць сваю пастанову.

Да адмены Вярхоўнай Радай Аўтаномнай Рэспублікі Крым сваёй пастановы С.Аксёнаў не лiчыцца прадстаўніком Савет міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым у дачыненнях з органамі выканаўчай улады.

Пастаяннаму прадстаўніку прэзідэнта Украіны ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым загадана ажыццяўляць маніторынг выдання Саветам міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым актаў і неадкладна паведамляць аб выданні актаў Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым выканаўцу абавязкаў прэзідэнта Украіны, Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны для прыняцця мер, прадугледжаных Канстытуцыяй Украіны.

Гэты Указ уступае ў дзеянне з дня яго апублікавання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках