29 красавiка 2024, панядзелак, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастановы Вярхоўнай Рады Крыму былі сфальсіфікаваныя

3
Пастановы Вярхоўнай Рады Крыму былі сфальсіфікаваныя

Пастановы аб рэферэндуме наконт статусу Крыму і адстаўцы ўрада аўтаноміі, прынятыя ў захопленым будынку Вярхоўнай Рады АРК, сфальсіфікаваныя.

Гэта стала вядома яшчэ падчас пасяджэння.

Паводле звестак ZN.UA, у зале знаходзілася 53 дэпутаты, аднак некалькі з іх пакінулі пасяджэнне, у тым ліку - дэпутат ад «Рускага адзінства» Сяргей Шувайнікаў і Яніна Паўленка.

Пры разглядзе пытання аб адстаўцы Анатоля Магілёва і прызначэнні Сяргей Аксёнава разгарэўся скандал і ўмоўная група дэпутата Аляксандра Мельніка - больш за 10 чалавек - не брала ўдзелу ў галасаванні.

Аднак сярод «тых, хто прагаласаваў» раптам выявіліся і іх прозвішчы, і прозвішчы дэпутатаў, якія наогул не прыйшлі на пасяджэнне. Гэта віцэ-прэм'ер Вольга Удовіна, кіраўнік Белагорскай РГА Алег Русецкі, вядомы бізнэсмэн Мікалай Сумулідзі, які ў той жа дзень заявіў, што ў ВР Крыму не ходзіць ужо тры месяцы.

Аднак кіраўнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай працы Вольга Сульнікава, якая дыктавала журналістам па тэлефоне вынікі сесіі, паведаміла: за рэферэндум прагаласаваў 61 дэпутат з 64, за адстаўку Магілёва - 51 з 64.

«Рэальна галасавалі 40-41 дэпутат. Але ў Канстанцінава (спікера) на руках былі 64 карткі-дублікаты. Вось яны імі і галасавалі, хоць 12 картак было на руках у іншага дэпутата», - паведамляе выданне са спасылкай на дэпутата ВР Крыму.

Нагадаем, 27 лютага ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць паводле артыкула «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі.

Фота: AP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках