29 красавiка 2024, панядзелак, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыхільнікі КПУ захапілі мэрыю Марыупаля

4

Штурм адміністрацыйнага будынка пачаўся пасля мітынгу, арганізаванага камуністамі.

Ля помніка Высоцкаму сабралася амаль 500 чалавек, паведамляе 0629.com.ua.

А 12.00 мітынгоўцы паступова сталі перамяшчацца да гарадской рады, дзе ўжо стаялі людзі. Тут каля гарадской адміністрацыі сталі збірацца людзі, якія патрабавалі, каб гарадскі галава патлумачыў, чаму зараз падтрымлівае кіруючую партыю. Яны стаялі на прыступках з плакатамі і расейскімі сцягамі і патрабавалі, каб гарадскі галава выйшаў да іх.

Калі гарадскі галава з'явіўся перад прысутнымі, то людзі практычна не давалі яму сказаць, нават у мегафон яго было дрэнна чуваць. Тады пастанавілі сесці за стол перамоваў з актывістамі, які арганізавалі ў малой зале гарадской рады.

На флагштоку перад мэрыяй адзін з маладзёнаў вывесіў сцяг Расеі. У цяперашні час група актывістаў разбіла шкло ў дзвярах будынка гарадской рады і прарвалася ў сярэдзіну.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы сёння працягнулі захоп аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі штурмуюць адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зрабіў зварот у Савет Федэрацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнага становішча ў гэтай краіне, паведамляе прэс-служба Крамля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках