29 красавiка 2024, панядзелак, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 прыхільнікаў Навальнага затрыманыя ў Маскве

30 прыхільнікаў Навальнага затрыманыя ў Маскве

Блізу 30 чалавек затрыманыя ў цэнтры Масквы за спробу правядзення акцыі пратэсту.

Усе яны дастаўлены ў аддзелы паліцыі. «Сёння ў цэнтральнай частцы горада сабраліся блізу 100 грамадзян, прадстаўнікоў СМІ і блогераў. За спробы парушэння грамадскага парадку ў аддзелы паліцыі дастаўлены 26 чалавек, якія будуць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці», - паведамілі ў прэс-службе маскоўскай паліцыі агенцтву ІТАР-ТАСС.

Крыніца ў праваахоўных органах паведаміла агенцтву, што гаворка ідзе аб затрыманні прадстаўнікоў апазіцыі, якія спрабавалі правесці несанкцыянаваную акцыю на Манежнай плошчы ў падтрымку Аляксея Навальнага, які раней быў змешчаны пад хатні арышт, паведамляе BBC.

Раней Басманны суд Масквы задаволіў хадайніцтва пракуратуры пра хатні арышт апазіцыйнага палітыка ў рамках так званай справы «Іў Рашэ», паводле якой юрыст праходзіць абвінавачаным у махлярстве.

Фота: @ Vorobievaya

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках