29 красавiка 2024, панядзелак, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святаслаў Вакарчук: Браты-расіяне, скажыце Пуціну, што не жадаеце вайны

9
Святаслаў Вакарчук: Браты-расіяне, скажыце Пуціну, што не жадаеце вайны

Украінскі музыка, лідар папулярнага рок-гурта «Акіян Эльзы» звярнуўся да расейцаў.

Святаслаў Вакарчук папрасіў іх выступіць супраць пастановы кіраўніцтва Расеі ўвесці войскі на тэрыторыю Украіны. Пра гэта ён заявіў у сваім мікраблогу ў TwitLonger.

«Звяртаюся да братоў Расейцаў! Тое што зараз адбываецца - неймаверна! Я бачыў мільёны вашых твараў, я ведаю сотні з вас асабіста! Я ніколі не мог падумаць, што такое калі-небудзь здарыцца ! ! ! ! Я ведаю, вы - прыстойныя, добрыя людзі ўсёй Расеі не хочаце вайны! Скажыце гэта гучна вашым палітыкам! Скажыце гэта вашаму прэзідэнту! Пастанова ўвесці войскі ва Украіну - можа стаць пачаткам вялікай бяды для ўсіх», - заклікаў музыка.

Нагадаем, 1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках