29 красавiка 2024, панядзелак, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Вар'яцтва неадэкватнага чэкіста дорага абыдзецца Расеі

10

Пуцін абвясціў братазабойчую вайну Украіне.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў.

«Гэта крывавае вар'яцтва неадэкватнага чэкіста дорага абыдзецца Расеі і Украіне: зноў забітыя маладыя хлопцы з таго і іншага боку, няшчасныя маці і жонкі, дзеці-сіроты. Апусцелы Крым, куды ніхто не паедзе. Мільярды, дзесяткі мільярдаў рублёў, адабраных у старых і дзяцей і кінутых у печку вайны, а потым яшчэ больш сродкаў на падтрыманне зладзейскага рэжыму Крыму. Інакш ён ужо ўтрымаць уладу, мабыць, не можа.

Ваўкалаку патрэбна вайна. Яму патрэбная народная кроў. Расею чакае міжнародная ізаляцыя, збядненне людзей, рэпрэсіі. Божа, за што нам такі праклён??? Колькі можна ўсё гэта трываць?!» - пытаецца палітык.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы цягам апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках