29 красавiка 2024, панядзелак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя гатовая дапамагчы Украіне ў Крыме

Турцыя гатовая дапамагчы Украіне ў Крыме

Афіцыйная Анкара гатовая надаць дапамогу для стабілізацыі сітуацыі.

Пра гэта сёння пасля перамоваў з в.а. кіраўніка МЗС Украіны Андрэем Дзешчыцам заявіў міністр замежных спраў Турцыі Ахмет Давутаглу, паведамляе ЕспрессоТВ.

"Турцыя гатовая зрабіць усё, што ад яе залежыць, для таго, каб тыя праблемы, якія існуюць у Крыме, былі развязаныя мірным шляхам", - запэўніў турэцкі дыпламат.

Ён выказаў глыбокую занепакоенасць у сувязі з падзеямі на крымскім паўвостраве, і выказаў надзею на мірнае ўрэгуляванне канфлікту.

"Крым не павінен быць цэнтрам ваеннага напружання. Ён павінен быць цэнтрам турызму і росквіту", - сказаў ён.

Давутаглу таксама заклікаў усіх жыхароў Крыма рабіць усё магчымае для вяртання сітуацыі ў мірнае і спакойнае рэчышча.

"Для нас важна, каб крымскія татары ў Крыме жылі ў міры і згодзе з іншымі этнічнымі групамі на гэтым паўвостраве", - падкрэсліў ён.

Раней у сваёй заяве Давутаглу заявіў пра тое, што Турцыя выступае за тэрытарыяльную цэласнасць, мір, стабільнасць і росквіт Украіны. Кіраўнік турэцкага МЗС адзначыў важнасць Крыма як брамы ва Украіне, як месца пражывання татараў і багатай культурнай спадчыны, а таксама заклікаў да захавання міру на паўвыспе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках