4 траўня 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракетны эсмінец ЗША рыхтуецца да вучэнняў у 300 км ад Адэсы

4
Ракетны эсмінец ЗША рыхтуецца да вучэнняў у 300 км ад Адэсы

Амерыканскі эсмінец USS Truxtun прыбыў у румынскі порт Канстанца, ад якога морам да Адэсы каля 300 км.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы карабля ў Facebook.

Ракетны эсмінец Truxtun выйшаў у паход 6 сакавіка з аднаго з партоў Грэцыі для правядзення камбінаваных вучэнняў у сферы бяспекі ў Чорным моры з румынскім і балгарскім ВМФ. Карабель наведае парты саюзнікаў і партнёраў у рэгіёне і правядзе запланаваныя вучэнні.

Эсмінец з'яўляецца часткай Другой ударнай групы флоту ЗША. Яе флагман - атамны авіяносец "Джордж Буш", які знаходзіцца цяпер каля берагоў Грэцыі.

Сцвярджаецца, што вучэнні амерыканскага ваеннага карабля ў Чорным моры былі запланаваныя раней і афіцыйна не звязаныя з падзеямі ў Крыме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках