4 траўня 2024, Субота, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты вылучылі ўльтыматумы ўкраінскім вайскоўцам у Крыме

35

Абложаным украінскім вайскоўцам пагражаюць штурмам.

Ультыматумы ад расейцаў адначасова атрымалі часткі, размешчаныя ў розных гарадах паўвострава.

Камандзіру 55 ракетнага палка ў Еўпаторыі ўручылі ўльтыматум у пісьмовай форме. Ад яго патрабавалі раззброіцца, перадаць пад ахову зброю і абсталяванне Чарнаморскаму фронту Расейскай Федэрацыі. Тэрмін ультыматуму заканчваецца сёння, піша gazeta.ua.

Камандаванне часткі паведаміла, што на працягу гэтага часу будзе прымаць рашэнне, перш за ўсё будзе раіцца са сваім вышэйстаячым кіраўніцтвам. Таксама намеснік камандзіра часткі падпалкоўнік Аляксандр Ламака паведаміў, што на авіярамонтны завод, які знаходзіцца непадалёк ад часткі, прыбылі больш за 10 аўтамабіляў з вайскоўцамі.

Расейскія вайскоўцы патрабуюць ад марскіх пяхотнікаў у Керчы перайсці на бок РФ да 16 сакавіка - даты правядзення крымскага рэферэндуму аб статусе паўвострава. Пра гэта паведаміў кіраўнік крымскага медыяцэнтра Міністэрства абароны Украіны Уладзіслаў Селязнёў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Начальнік берагавых войскаў Чарнаморскага флоту генерал-маёр Аляксандр Острыкаў прыбыў 9 сакавіка да марскіх пехацінцаў з Керчы з візітам. Па словах удзельнікаў сустрэчы, прадстаўнік ЧФ прапанаваў «чорным берэтам» падумаць і да 16 сакавіка прыняць рашэнне аб тым, дзе людзі гатовыя служыць далей і пісаць адпаведныя рапарты. Украінскім ваенным маракам абяцанае грашовае ўтрыманне па стандартах РФ і іншыя прэферэнцыі. Таксама было заяўлена, што каля 60 рапартаў ужо напісалі «чорныя берэты» з Феадосіі. У адваротным выпадку гаворка ішла аб сілавым уздзеянні на ўкраінскіх марскіх пяхотнікаў. Варта адзначыць, што факт напісання 60 рапартаў у Феадосіі крыніцы ў горадзе не пацвердзілі», - напісаў Селязнёў.

Нагадаем, 6 сакавіка Вярхоўная Рада Крыма пад ціскам сепаратыстаў прыняла рашэнне аб уваходжанні АРК у склад РФ і правядзенні «рэферэндуму» па гэтым пытанні 16 сакавіка. На «рэферэндум» вынесуць пытанні: 1) Вы за ўз'яднанне Крыму з Расеяй на правах суб'екта Расейскай Федэрацыі? 2) Вы за аднаўленне дзеяння Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і за статус Крыма як частцы Украіны?

У ЦВК Украіны падкрэсліваюць, што дзеючае заканадаўства не прадугледжвае магчымасці прызначэння і правядзення мясцовых рэферэндумаў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках