4 траўня 2024, Субота, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН сёння абмяркуе сітуацыю ў Крыме

2
Рада бяспекі ААН сёння абмяркуе сітуацыю ў Крыме

10 сакавіка адбудзецца пасяджэнне Рады бяспекі ААН, якое склікаецца па ініцыятыве Украіны.

Плануюць абмеркаваць сітуацыю, якая склалася ў Крыме, заслухаць даклад прадстаўнікоў Расеі і паглядзець на рэакцыю замежных дыпламатаў, перадае УНІАН .

Усе папярэднія пасяджэнні Рады бяспекі паказалі, што рыторыка выступленняў расейскага боку не вытрымлівае ніякай крытыкі. Нават Кітай, даўні саюзнік Расеі, заклікаў паважаць суверэнітэт Украіны і не ўмешвацца ў яе ўнутраныя справы. Пазіцыю кіраўніка расейскай Місіі Віталя Чуркіна адносна афіцыйнага Кіева не падтрымлівае ў цяперашні час ні адзін член Рады Бяспекі ААН.

Абурэнне прадстаўнікоў ЗША, Францыі, Велікабрытаніі і іншых краін выклікае тое, што Расея, нягледзячы на наяўныя факты, да гэтага часу адмаўляе прысутнасць свайго ваеннага кантынгенту ў Крыме. Цяпер да гэтага дадаліся інцыдэнты са спецпасланцамі ААН і Рады Еўропы.

Абмеркаванне ўкраінскага пытання пройдзе ў пяты раз за апошнія некалькі дзён. Першая сустрэча адбылася ў мінулую пятніцу. Затым РБ ААН збіралася ў мінулую суботу, панядзелак і чацвер.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках