4 траўня 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя Навадворская: Краіна, якая размаўляе на мове імперыі, не будзе незалежнай

80

Расейская палітык і праваабаронца заклікала беларусаў размаўляць на роднай мове.

Пра гэта Валерыя Навадворская заявіла ў звароце, апублікаваным на сэрвісе YouTube.

Яна нагадала, што ў Беларусі ў савецкі час адвучалі ад беларускай мовы.

«Гэта была частка Літвы, ВКЛ. Людзі ведалі сваю мову. Кастусь Каліноўскі - ён што, на вашую думку, па-руску размаўляў? Калі з'явіўся на свет Божы Лукашэнка, усё пайшло па нарастаючай. Тое, што ўдалося зрабіць Шушкевічу - даць магчымасць людзям вывучаць родную мову, спяваць родны гімн на беларускай мове - усё гэта было абсмяяна. Быў выпадак, калі дзяўчынку выгналі з урока толькі за тое, што яна не хацела спяваць савецкі гімн, а хацела спяваць сапраўдны беларускі гімн «Магутны Божа». Краіна, якая не мае сваёй мовы, а размаўляе на мове імперыі, мове прыгнятальніка, ніколі не будзе незалежнай», - адзначыла расейскі апазіцыянер.

Валерыя Навадворская лічыць, што зараз уся беларуская інтэлігенцыя павінна аб'яднацца і з прынцыповых меркаванняў размаўляць на беларускай мове. Яна спадзяецца, што за гэта ў нашай краіне садзіць у турму не будуць.

Адзначым, што Валерыя Навадворская нарадзілася ў Баранавічах і неаднаразова выступала ў падтрымку беларускіх дэмакратаў.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках