4 траўня 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі выкралі камандзіра ўкраінскай часткі ў Бахчысараі

7
Баевікі выкралі камандзіра ўкраінскай часткі ў Бахчысараі

Невядомыя выкралі камандзіра ўкраінскай вайсковай часткі падпалкоўніка Уладзіміра Садовіка.

Пра гэта ўкраінскай службе «Радыё Свабода» паведамілі ваенныя крыніцы ў Крыме.

Па іх дадзеных, каля 17.00 група прарасейскіх актывістаў у Бахчысараі сілай пасадзіла Садовіка ў аўтамабіль, калі той вяртаўся ў частку, і вывезлі ў невядомым кірунку.

Крыніцы паведамляюць, што афіцэра апошні раз бачылі ў нядзелю ў бахчысарайскім офісе партыі «Рускае адзінства». Калі ж вайскоўцы прыбылі туды з патрабаваннем вярнуць камандзіра, там заявілі, што яго няма.

У нядзелю на чыгуначным вакзале Сімферопаля неўпаўнаважаныя асобы выкралі лідара Усекрымскай украінскай рады Андрэя Шчакуна і старшыню Апякунскай рады Украінскай школы-гімназіі Сімферопаля Анатоля Кавальскага.

Таксама ў гэты дзень у Армянску на ўездзе ў Крым затрымалі трох дзяўчат - Алену Максіменка, журналістку «Украинской недели», Кацярыну Бутко, прэс-сакратара Аўтамайдана і Шуру Разанцаву, жыхарку Ялты. Па паведамленні Еўрамайдан SOS, іх павезлі ў Севастопаль.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках