3 траўня 2024, Пятніца, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «выбарах» у КНДР за Кім Чэн Ына «прагаласавалі» 100% выбаршчыкаў

48
На «выбарах» у КНДР за Кім Чэн Ына «прагаласавалі» 100% выбаршчыкаў

Лідар КНДР Кім Чэн Ын «выбраўся» ў паўночнакарэйскі Вярхоўны народны сход.

Яго падтрымалі 100 адсоткаў выбаршчыкаў, паведамляе Associated Press.

Усяго ў мясцовым парламенце 687 дэпутатаў. Выбары праходзяць на безальтэрнатыўнай аснове - кожная выбарчая акруга выстаўляе толькі аднаго кандыдата. Зрэшты, у карэйцаў ёсць магчымасць прагаласаваць супраць прапанаванага кандыдата. Як правіла, 99 адсоткаў паўночнакарэйскіх выбаршчыкаў галасуюць «за», адзначае агенцтва, піша Lenta.ru.

Акрамя дэпутата, Кім Чэн Ын таксама з'яўляецца вечным генеральным сакратаром «Працоўнай партыі Карэі», старшынёй дзяржаўнага камітэта абароны і вярхоўным галоўнакамандуючым.

Кім Чэн Ын прыйшоў да ўлады ў КНДР ў 2011 годзе пасля смерці яго бацькі, Кім Чэн Іра.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках