3 траўня 2024, Пятніца, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты нацыяналізуюць украінскія прадпрыемствы ў Крыме

10
Сепаратысты нацыяналізуюць украінскія прадпрыемствы ў Крыме

Самаабвешчаныя ўлады Крыма маюць намер перавесці ў сваю ўласнасць дзяржпрадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць прыродныя рэсурсы паўвострава.

Улады Крыма не маюць намер праводзіць рэпрыватызацыю пасля магчымага ўваходжання ў склад Расеі па выніках вызначанага на 16 сакавіка рэферэндуму, сказаў у інтэрв'ю РІА Новости Сяргей Аксёнаў.

"Магу сказаць упэўнена, рэпрыватызацыі не будзе. Гэта мы гарантуем", - сказаў ён.

Пры гэтым, паводле яго слоў, Сімферопаль мае намер перавесці ва ўласнасць Вярхоўнай рады аўтаномнай рэспублікі дзяржаўныя ўкраінскія прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць прыродныя рэсурсы паўвострава.

"Гэта закране прадпрыемствы энергетычнай сферы і кампані, якія звязаныя са здабычай карысных выкапняў. Энергетыка і нетры належаць народу аўтаноміі. Усе дзяржаўныя прадпрыемствы, якія звязаныя з энергетычнымі рэсурсамі, пяройдуць ва ўласнасць аўтаноміі", - сказаў Аксёнаў.

Паводле яго слоў, у выпадку станоўчага зыходу рэферэндуму, "бізнес працягне працаваць у нармальным рэжыме". "У выпадку, калі Крым увойдзе ў склад Расеі, мы чакаем, што Крыму будуць прадастаўленыя прэферэнцыі, магчыма, у выглядзе стварэння тут свабоднай эканамічнай зоны", - падкрэсліў Аксёнаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках