4 траўня 2024, Субота, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гродзенскіх крамах знайшлі больш тоны пратэрмінаваных прадуктаў

14
У гродзенскіх крамах знайшлі больш тоны пратэрмінаваных прадуктаў

Пратэрмінаваныя віно, піва, печыва, каўбасы і нават дзіцячае харчаванне выявіла санстанцыя ў гродзенскіх крамах.

Сапсаваную ежу прадавалі практычна ў кожнай трэцяй гандлёвай кропцы, піша «Вечерний Гродно».

На працягу лютага спецыялісты правяралі крамы і харчовыя павільёны на міні-рынках. Усяго пракантралявалі 128 гандлёвых аб'ектаў, пры гэтым у 28% з іх рэалізавалі прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Так, у краме па вуліцы Горкага, 92 прадавалі пратэрмінаваныя печыва, піва і віно. У гандлёвай кропцы па вуліцы Ткацкай, 1 - малочныя прадукты, кандытарскія вырабы і каўбасы. А ў краме па вуліцы Панямуньскай, 10 - дзіцячае харчаванне, віно і прысмакі.

Паводле слоў лекара-гігіеніста аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марыі Марчукевіч, усяго з гандлю канфіскавалі больш тоны прадуктаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, без дакументаў, якія сведчаць якасць і бяспеку, і без маркіровачных знакаў.

Між тым пяць гандлёвых аб'ектаў санстанцыя зачыніла на генеральную ўборку. Памяшканні і халадзільнікі ў належным стане не падтрымліваліся ў кафэ на вуліцы А. Соламавай, 157, а таксама ў краме ў Верцялішках і ў павільёне на міні-рынку «Фолюш». Два аб'екта - кандытарскі цэх на вуліцы Горкага, 97 і склад на вуліцы Лідскай у канцы тыдня яшчэ не працавалі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках