3 траўня 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны эксперт: Крым атакуюць завербаваныя ФСБ малойчыкі

12

На думку ваеннага эксперта Аляксея Арастовіча, усё, што адбываецца ў Крыме, - гэта правакацыі ФСБ.

Прарасейскія мітынгі ў абласных цэнтрах Усходу, падагрэтыя прыезджымі правакатарамі з Расеі, узброенымі да зубоў, - гэта яшчэ адна масавая зброя ФСБ супраць украінцаў.

Як гаворыцца ў сюжэце ТСН.Тиждень, усе гэтыя прарасейскія мітынгі, захопы АГА і вывешванне расейскіх трыкалораў - гэта ўсё даўно спланаваны сцэнар Крамля. Малойчыкі, сцягнутыя з Расеі, якія прыходзяць на мітынгі, спрабуюць адмыслова ўчыняць бойкі, або паказаць усяму свету, што без расейскіх войскаў Украіна ніяк не абыдзецца.

"Усё, што адбываецца на поўдні краіны і ў Крыме, мы можам аднесці да ФСБшных правакацый", - тлумачыць ваенны эксперт Аляксей Арастовіч.

Паводле яго слоў, мэта адна - раскалоць Украіну і даць падставу зайсці расейскім войскам. "Мы разумеем, калі з Белгародскай вобласці завозяць цітушак, каб тыя вывешвалі сцягі на АГА ў Луганску, Харкаве, то там працуе не адзін ФСБшнік", - адзначае Арастовіч.

Таксама ён тлумачыць, што акрамя расейскай арміі з аўтаматамі, запушчаны сцэнар арміі так званых падбухторшчыкаў і правакатараў. Значная частка якіх - гастралёры з Расеі, завербаваныя ФСБ. Акрамя таго, ёсць неправераная інфармацыя аб тым, што экс-прэзідэнт Віктар Януковіч выдаў ФСБшнікам 5000 украінскіх пашпартоў. Арастовіч таксама дадае, што хваляванні ў Крыме і на Усходзе Украіны пачаліся пасля ФСБшнага правалу на Майдане. Таму зараз там масава адключаюць украінскія каналы і ўключаюць расейскія. Тое ж самае адбываецца і ў Расеі - вядзецца магутная інфармацыйная вайна супраць Украіны і замбаванне людзей прарасейскай прапагандай.

Адзначым, што адкрытым застаецца пытанне, наколькі далёка зможа зайсці Расея ў сваіх дзеяннях, паколькі, як вядома, Уладзімір Пуцін, які кіруе ёю - былы кіраўнік ФСБ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках