4 траўня 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: падарунак Януковічу на дзень інаўгурацыі

5

Пасля ўцёкаў экс-прэзідэнта Украіны мноства падрабязнасцяў пра яго жыццё ўсплылі на паверхню.

Акрамя межыгорскіх файлаў, якія плавалі ў Дняпры і раскрылі паднаготную "енакіеўскага мясніка", інфармацыю падаюць людзі, якія сутыкаліся з ім па абавязку службы.

Сярод іншага, у распараджэнне "Украинской правды" трапіў цікавы дакумент.

Гэта - не проста чыноўніцкая паперка.

Гэта - падарунак Віктару Януковічу на дзень інаўгурацыі 25 лютага 2010 года.

Перад намі - распараджэнне Вышгародскай адміністрацыі аб продажы Януковічу зямлі. Так бы мовіць, акт аб уваходжанні яго пайшчыкам на святую тэрыторыю былога манастыра.

Як вядома, асабіста Януковіч валодаў на 140-гектарнай тэрыторыі "Межыгор'я" ўчасткам плошчай 1,7 гектара, на якім стаіць дом - сабачая будка ў параўнанні з "Хонкай"! - якую ён паказваў Шустэру і Кісялёву летам 2011 года як сваю ўласнасць.

Гэтая зямля і гэты дом - які на самой справе з'яўляецца гасцявым - служылі прыкрыццём для знаходжання Януковіча на ўсёй тэрыторыі. Сам ён жыў, вядома ж, у "Хонцы", пра што кажа наяўнасць яго асабістых рэчаў у спальні, зброевым пакоі і сталовай.

Дык вось, каб зрабіць Януковічу прыемна, 25 лютага 2010 года дзяржава Украіна за кошт падаткаплацельшчыкаў са шчодрага пляча вырашыла зрабіць яму падарунак у гонар інаўгурацыі.

Гэта - распараджэнне аб продажы Януковічу зямельнага ўчастка па кошце, значна ніжэй рынкавага.

За 1,7688 гектара Януковічу было прапанавана заплаціць 2 мільёна 614 тысяч 109 грыўняў. Іншымі словамі - 1 тысячу 848 даляраў за сотку. Тады як рынкавы кошт зямлі ў гэтым месцы - у тры разы больш, больш за 5 тысяч даляраў за сотку!

Падпісваючы гэтыя паперы, чыноўнікі былі ўпэўненыя ва ўласнай беспакаранасці. Любыя дакументы аб адчужэнні "Межыгор'я" старанна хаваліся. Але вось прайшло чатыры гады - і ўсё стала відавочным. Прасцей кажучы, на кожнай сотцы зямлі, прададзенай Януковічу, у грамадзян Украіны скралі 3 тысячы даляраў. А на кожным гектары - 300 тысяч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках