4 траўня 2024, Субота, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр устанаўлівае новы рэкорд - 9800 рублёў

21
Даляр устанаўлівае новы рэкорд - 9800 рублёў

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Даляр не выстаяў на адным месцы трэці гандлёвы дзень запар і падаражэў на 10 рублёў, размяняўшы наступную сотню, - 9800 беларускіх рублёў. Пасля 130-рублёвага росту ў пятніцу еўра не спыняецца.

Еўрапейская валюта падаражэла яшчэ на 30 рублёў - да 13 600 беларускіх. Усяго плюс 200 рублёў у параўнанні з чацвяргом мінулага тыдня. Таргі па расейскім рублі не праводзіліся ў сувязі з выходным днём. Пра гэта onliner.by паведамілі ў «Банку Масква-Менск».

Нагадаем, у чацвер і пятніцу даляр не даражэў, паўтараючы кошт серады, - 9790 беларускіх рублёў. Еўра ў канцы мінулага тыдня падаражэў адразу на 130 рублёў - да 13 570 беларускіх рублёў. Расейскі рубель патаннеў на рубель - да 270 беларускіх.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках