3 траўня 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е рэзка пагоршыцца на наступных выходных

4
Надвор'е рэзка пагоршыцца на наступных выходных

Увесь тыдзень у Беларусі будзе цёпла, а на выходных надвор'е рэзка зменіцца.

Пра гэта паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак начальнік службы метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Зміцер Рабаў.

"Большая частка гэтага тыдня пройдзе пад знакам антыцыклонаў. Краіна будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца цёплае, спакойнае і без ападкаў надвор'е", - паведаміў Рабаў.

"А на выходных надвор'е пачне кардынальна мяняцца, - працягнуў спецыяліст. - З Паўночнай Атлантыкі перамесціцца на Скандынаўскі паўвостраў актыўны цыклон і праз нашу тэрыторыю будуць праходзіць атмасферныя франты, паўднёвыя ветры памяняюцца на паўночна-заходнія, узмоцняцца і пахаладае".

Паводле інфармацыі сіноптыка, "ужо ў суботу днём пераважна па паўночна-заходняй палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 2 да плюс 4, максімальная днём ад плюс 5 па паўночным захадзе да плюс 15 па паўднёвым усходзе краіны. Пахаладае".

"16 сакавіка, у нядзелю, на большай частцы тэрыторыі ападкі - мокры снег, дождж, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 3 да плюс 3, максімальная днём 2-8 вышэй за нуль", - распавёў Рабаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках