3 траўня 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незаконны «рэферэндум» у Крыме абыйдзецца ў $2 мільёна

6
Незаконны «рэферэндум» у Крыме абыйдзецца ў $2 мільёна

Кіраўніцтва Крыма папярэдне ацаніла выдаткі на правядзенне «рэферэндуму» аб статусе аўтаноміі 16 сакавіка ў 1,5-2 мільёна даляраў.

«Грошы на гэта ёсць», - паведаміў першы віцэ-прэм'ер аўтаноміі Рустам Тэміргаліеў.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што Кіеў заблакаваў рахункі крымскага падраздзялення Дзяржказначэйства, сродкі для правядзення плебісцыту перавялі на іншыя рахункі, перадае РБК.

Нагадаем, крымскі «рэферэндум» пройдзе без відэаназірання. Пра гэта заявіў старшыня камісіі АРК па правядзенні агульнакрымскага «рэфэрэндуму» Міхаіл Малышаў. Паводле яго слоў, арганізаваць відэаназіранне не ўяўляецца магчымым.

Адзначым, што ў «рэферэндуме» змогуць узяць удзел 1 млн 534 тыс. 815 выбаршчыкаў, аднак гэтая лічба не ўключае ў сябе жыхароў Севастопаля.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках