4 траўня 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Квасьнеўскі: Калі дыялог не атрымаецца, Расею трэба ізаляваць

8
Аляксандр Квасьнеўскі: Калі дыялог не атрымаецца, Расею трэба ізаляваць

Мэта Масквы - дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта заявіў былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі ў інтэрв'ю італьянскаму выданню Corriere della Sera, перадае Цензор.НЕТ.

"Падыход павінен быць рэалістычным і без наіўнасці. Калі Крым хоча большай аўтаноміі, справядліва, каб ён абмеркаваў гэта з урадам у Кіеве, у адпаведнасці з украінскім заканадаўствам і дамовамі, падпісанымі 23 гады таму. Міжнародная супольнасць павінна паслаць ясны сігнал: тэрытарыяльная цэласнасць суверэннай дзяржавы не можа быць прадметам перамоваў, - перакананы Квасьнеўскі. - Мэта Расеі - дэстабілізаваць краіну, скампраметаваць давер да яе з боку ЕЗ і ўцягнуць яе ў сваю арбіту. Нельга дапусціць, каб Украіна была ўцягнутая ў спрэчку з Еўропай".

Квасьнеўскі кажа пра важнасць ролі Паўночнаатлантычнага альянсу на дадзеным этапе.

"Неабходна ўзмацніць бяспеку рэгіёну і прадэманстраваць, што ў выпадку неабходнасці мы гатовыя адказаць. У першую чаргу неабходна пераканаць украінцаў, што Еўропа з імі, праз афіцыйныя візіты на высокім узроўні, каб пацвердзіць міжнароднае прызнанне новых уладаў. Неадкладна разблакаваць абяцаную дапамогу, таму што эканоміка знаходзіцца ў бездапаможным стане. Калі праваліцца спроба падтрымання каналаў дыялогу адкрытымі, то ўзмацніць санкцыі і ізаляваць Маскву ў міжнародных арганізацыях", - лічыць ён.

Аляксандру Квасьнеўскаму выдатна вядомая палітычная, эканамічная і культурная сітуацыя, у якой наспяваў "крызіс з непрадказальнымі наступствамі". Польшча, якая ўступіла ў перыяд яго прэзідэнцтва ў НАТА і ЕЗ і мае з Украінай 500 км агульных межаў, сёння ўзначальвае групоўку краін Паўночна-Усходняй Еўропы, якія выступаюць за жорсткую лінію ў дачыненні да Масквы, адзначае выданне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках