4 траўня 2024, Субота, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Мы гатовыя да хутчэйшага падпісання пагаднення з ЕЗ

3
МЗС Украіны: Мы гатовыя да хутчэйшага падпісання пагаднення з ЕЗ

Украіна гатовая ў хуткім часе падпісаць палітычную частку пагаднення з Еўразвязам.

Гэта пацвердзіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца пасля сустрэчы з міністрамі замежных спраў Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга, піша «Лiга.НЕТ».

«Хачу выказаць падзяку міністрам МЗС краін Бенілюкса за падтрымку Украіны ў супрацьстаянні агрэсіі, - сказаў Дзешчыца. - Мы вызначылі шляхі выхаду з крызісу і адчуваем моцную міжнародную падтрымку, таксама і ў Радзе Бяспекі ААН, дзе старшынюе цяпер».

«Мы яшчэ раз падкрэслілі, што неабходна выкарыстоўваць усе неабходныя дыпламатычныя механізмы для мірнага ўрэгулявання гэтага крызісу. І Украіна ўдзячная еўрапейскім партнёрам за разуменне гэтага», - адзначыў міністр.

Нагадаем, раней Еўрапейскі Звяз заявіў, што неадкладна падпіша палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі з Украінай. Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў, што Еўразвяз мае перад Украінай даўгі і абавязацельствы ў салідарнасці, заявіў ён , выступаючы на саміце еўрапейскіх рэгіёнаў і гарадоў у грэчаскіх Афінах. Барозу нагадаў, што ва Украіне больш ста чалавек загінулі за еўрапейскія каштоўнасці, за тое, каб Украіна таксама прытрымлівалася іх.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках