4 траўня 2024, Субота, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катрын Дэнёў падтрымала ўкраінцаў

4
Катрын Дэнёў падтрымала ўкраінцаў

Знакамітая французская актрыса Катрын Дэнёў выказала падтрымку ўкраінскаму народу.

У размове з тэлевядучай Кацяй Асадчай актрыса падкрэсліла, што жадае жыхарам Украіны дамагчыся рэвалюцыйных мэтаў. Акрамя таго, стала вядома, што Дэнёў нядаўна пабывала ў рэвалюцыйным Кіеве, але яе візіт трымаўся ў сакрэце. Як паведамляюць украінскія СМІ, зорка французскага кіно захацела сустрэцца з украінскімі экстрасэнсамі і ўзяць удзел у адной з праграм «Бітвы экстрасэнсаў», піша ura-inform.com.

Нагадаем, сваю падтрымку ўкраінцам выказаў і французскі пісьменнік Фрэдэрык Бегбедэр. Сучасны празаік і публіцыст паведаміў, што французы захопленыя ўкраінцамі і падкрэсліў, што Расеі і Беларусі трэба браць прыклад з Украіны, бо гэтыя краіны таксама маюць патрэбу ў рэвалюцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках