3 траўня 2024, Пятніца, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft атрымала ў 2013 годзе тры запыты ад беларускіх спецслужбаў

13

Два з іх былі адхіленыя.

У карпарацыі Microsoft распавялі, якія дадзеныя карыстальнікаў Hotmail, Outlook, SkyDrive, Xbox LIVE, Microsoft Account, Office 365 і Skype падаваліся ў праваахоўныя органы Беларусі ў 2013 годзе, піша «Інтэрфакс».

З трох запытаў ад беларускіх праваахоўнікаў, якія паступілі ў мінулым годзе, у Microsoft адхілілі два, па адным была дадзеная агульная інфармацыя, сведчыць справаздача карпарацыі.

Першая справаздача была апублікаваная Microsoft год таму. Пяць запытаў, якія атрымала кампанія ў 2012 годзе ад праваахоўных органаў Беларусі, закраналі 35 акаўнтаў Skype і тычыліся агульных дадзеных аб карыстачах (лагін, імя і прозвішча, месца пражывання, адрас электроннай пошты, IP-адрас), без інфармацыі аб ліставанні, фота і г.д.

Такая ж інфармацыя (у актуальнай справаздачы Microsoft не раскрыта, карыстальнікі якога сэрвісу зацікавілі праваахоўнікаў) была прадастаўленая ў адказ на запыт, атрыманы ў першай палове 2013-га.

У другой палове мінулага года Microsoft адхіліла абодва запыты.

Як раней падкрэсліваў выканаўчы віцэ-прэзідэнт карпарацыі Брэд Сміт, нягледзячы на значную колькасць запытаў ад праваахоўных органаў з усяго свету толькі нешматлікія з іх задавальняюцца. Нават калі запыт закранае не кантэнт, а толькі агульныя дадзеныя аб кліентах Microsoft, ён з вялікай доляй верагоднасці можа быць адхілены.

Публікацыя такіх справаздач, як лічаць у карпарацыі, «дапамагае палітыкам і юрыстам знайсці належны баланс паміж грамадскай бяспекай і недатыкальнасцю прыватнага жыцця».

Адзначым, што ад праваахоўных органаў розных краін свету ў 2013 годзе Microsoft атрымала 75 378 запытаў, што на 3 тыс. менш, чым у 2012-м. Пры гэтым, як і раней, больш усяго запытаў робіць ЗША.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках