3 траўня 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў запрашаюць на канцэрты «Ляпісаў» у Смаленску і Празе

6
Беларусаў запрашаюць на канцэрты «Ляпісаў» у Смаленску і Празе

13 красавіка беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» дасць канцэрт у сталіцы Чэхіі.

Гэта будзе еўрапейская прэм'ера новага альбома «Матрошка». У Беларусі арганізаваны продаж квіткоў на канцэрт і аўтобусныя туры ў Прагу. Двухгадзінны канцэрт «Ляпісаў» пройдзе ў самым вялікім клубе Чэхіі - Sasazu.

Тур «Ляпісаў» у падтрымку новага альбома стартаваў 1 сакавіка канцэртам у Варонежы, піша БелаПАН.

«У рамках тура кожная праграма праходзіць некалькі стадый. Да Прагі «Матрошка» як раз павінна набраць поўную моц. Паступова ўводзяцца новыя відэаінсталяцыі Аляксея Церахава, удасканальваюцца канцэртныя аранжыроўкі новых песень. Думаю, гэта будзе запамінальнае выступленне і запамінальнае падарожжа для ўсіх прыхільнікаў анарха-турызму», - распавёў прадзюсер «Ляпісаў» Яўген Калмыкоў.

Квіткі на канцэрт у Празе прадаюцца ў сістэме Kvitki.by. Кошт - 310 тыс. руб. Квіток не дае права на візавую падтрымку.

15 сакавіка «Ляпіс Трубяцкі» дасць канцэрт у Смаленску. У сувязі з вялікім попытам на квіткі быў перанесены з ГЦ «Губернскі» (каля 1000 месцаў) у Лядовы палац (да 2300 гледачоў).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках