3 траўня 2024, Пятніца, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяносец «Джордж Буш» прыбыў у турэцкі порт

20
Авіяносец «Джордж Буш» прыбыў у турэцкі порт

Амерыканскі авіяносец у нядзелю прышвартаваўся ў турэцкім порце Анталія.

Акрамя таго, як паведамляе афіцыйны сайт ВМС ЗША, 9 сакавіка ў турэцкі порт Акзац прыбыў ракетны крэйсер "Philippine Sea", піша Укрінфарм.

"Найноўшы авіяносец тыпу "Німіц" USS George HW Bush прыбыў 9 сакавіка ў Анталію, Турцыя, з запланаваным партовым візітам", - гаворыцца ў паведамленні.

Уваход авіяносца ў порт накіраваны на "павелічэнне намаганняў па забеспячэнні марской бяспекі з турэцкімі партнёрамі".

На сайце таксама адзначаецца, што 9 сакавіка на базу ВМС Турцыі таксама прыбыў ракетны крэйсер "USS Philippine Sea", які ўваходзіць у склад ударнай авіяноснай групы "Джорджа Буша".

Іншы ваенны карабель са складу групы на чале з авіяносцам "Джордж Буш" - ракетны эсмінец "USS Roosevelt" - зайшоў 8 сакавіка ў харвацкі порт Спліт. Яшчэ адзін ракетны эсмінец з яе складу - "USS Truxtun" з 8 сакавіка знаходзіцца ў порце Румыніі, куды ён прыбыў для ўдзелу ў сумесных вучэннях ВМС ЗША, Румыніі і Балгарыі ў Чорным моры.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках