4 траўня 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Энтузіясты з Полацка стварылі першы беларускі комікс

5

Полацкая студыя FuryLion Studios прэзентавала першы айчынны комікс пад назвай DreadCore.

Падрабязнасці аб яго стварэнні і змесце распавёў кіраўнік праекта Максім Марчанка, піша onliner.by.

У прыдуманым беларусамі сусвеце ідзе барацьба паміж трыма расамі: ламенамі, хогамі і людзьмі. У цэнтры планеты бушуе Цыклон - грозная анамалія, якая пагражае свету. Не абыдзецца без звышздольнасцяў, тэлепартацыі, вайскоўцаў, наглядчыкаў і «жывой вады» - ДрэдКолы. 23-гадовы палачанін Максім Марчанка, які ўзначальвае FuryLion Studios, лічыць, што ў Беларусі коміксная індустрыя зусім не развітая, таму прадаваць DreadCore яго каманда збіраецца на расейскім рынку.

«На ўвесь СНД выпускаецца ўсяго тры ўласных коміксы, яны пра расейскіх герояў. Мы ж будзем першымі ў Беларусі, хто зробіць гэта. Хоць наш комікс будзем прадаваць у першую чаргу ў Расеі. Яшчэ на Украіне. Але і ў Менску яго таксама можна будзе купіць... Комікс DreadCore - гэта наш першы амбіцыйны міжнародны праект. Над ім працавалі даволі вядомыя мастакі і каларысты з Амерыкі, якія робяць лінейку DC і Marvel, - стваральнікі «Бэтмэна», «Супермэна», - запэўнівае Максім.

Першая арка (гісторыя, аб'яднаная некалькімі нумарамі) пад назвай DreadCore: Anamnes будзе складацца з пяці выпускаў. У кожным - 24-28 палос. Адзін комікс абыйдзецца пакупніку ў 105 расейскіх рублёў (29 000 беларускіх). Для параўнання: кошты на англамоўныя арыгіналы і хардкаверы ў менскай краме Time to be a Hero пачынаюцца ад 180 000, рускамоўныя варыянты каштуюць 15 000 - 45 000.

Максім кажа, што калі беларускі комікс стане добра купляцца, то студыя будзе пашыраць лінейку. А пакуль полацкія энтузіясты шукаюць таленавітых сцэнарыстаў і мастакоў у сваю каманду.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках