4 траўня 2024, Субота, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: што чакае Крым пад расейскай акупацыяй?

64

Журналісты распавялі пра тое, якая будучыня можа чакаць жыхароў занятага расейскімі войскамі паўвострава.

У якасці прыкладу блогер Юрый Папкоў прыводзіць фотарэпартаж з Абхазіі, зроблены два гады таму. Гэтая краіна абвясціла незалежнасць яшчэ ў 1994 годзе. Незалежнасць Абхазіі прызнаецца толькі пяццю дзяржавамі. Увесь астатні свет лічыць яе часткай Грузіі.

Пасля вайны з Грузіяй Абхазія апынулася ў руінах, а «дапамогі» якую выдзяляе Расея не хапае ні на што, акрамя як на аплату лаяльнасці крамлёўскіх марыянетак. Цэлыя гарады ў руінах, турызм, асноўны сектар эканомікі, так і не вярнуўся на даваенныя паказчыкі. Масавае беспрацоўе і жабрацкія зарплаты, напрыклад, лекар атрымлівае эквівалент 150 даляраў ЗША. Большая частка насельніцтва за мяжой беднасці.

Многія ўкраінскія эксперты праводзяць паралелі паміж Крымам і Абхазіяй - абедзве тэрыторыі маюць выхад да Чорнага мора і атрымліваюць пэўную частку даходаў ад турызму.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках