4 траўня 2024, Субота, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрадзены ў Севастопалі актывіст: «Бывайце. За мной прыйшлі»

4
Выкрадзены ў Севастопалі актывіст: «Бывайце. За мной прыйшлі»

У Севастопалі выкралі актывіста Ігара Кірушчанку.

Апошні раз ён выходзіў на сувязь у 11:39 па мясцовым часе сёння. Тады ён зрабіў свой апошні тэлефонны званок. Пра гэта паведамляе "Еўрамайдан SOS". Паводле інфармацыі сакратарыята Украінскай рэспубліканскай партыі, краёвую арганізацыю якой узначальвае Кірушчанка, ён патэлефанаваў у сакратарыят і сказаў: "Бывайце. За мной прыйшлі".

З тых часоў яго тэлефон не адказвае. Вядома, што актывіст быў на ўчорашняй акцыі, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. Таксама ён актыўна дапамагаў украінскім вайскоўцам у акупаваных воінскіх частках, перадае ТСН.

Нагадаем, што ў Крыме невядомыя выкралі камандзіра ўкраінскай вайсковай часткі. Мужчыну ўтрымліваюць у невядомым месцы, але ніякіх патрабаванняў не вылучаюць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках