4 траўня 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна чакае ў красавіку першы транш ад МВФ

Украіна чакае ў красавіку першы транш ад МВФ

Міністр фінансаў Украіны Аляксандр Шлапак заявіў, што схаваны дэфіцыт дзяржбюджэту складае каля 50 мільярдаў грыўняў.

Ужо ў красавіку Украіна атрымае першы транш фінансавай дапамогі ад Міжнароднага валютнага фонду.

Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве заявіў міністр фінансаў Аляксандр Шлапак, перадае ТСН.

Ён удакладніў, што ў цяперашні час урад Украіны вядзе актыўныя перамовы з місіяй МВФ, а таксама ўрад шукае шляхі, як скараціць дзяржаўныя выдаткі. Кіраўнік Мінфіна падкрэсліў, што схаваны дэфіцыт бюджэту складае каля 50 млрд грн: на гэтую суму парламенту прапануюць скараціць бягучыя, капітальныя і сацыяльныя выдаткі.

Скарачэнне фінансавання можа закрануць перш за ўсё сілавікоў - міліцыю, пракуратуру і Службу бяспекі Украіны, адзначыў Шлапак. У той жа час запэўніў, што фінансаванне арміі ажыццяўляецца ў раней запланаваным аб'ёме, за выключэннем падраздзяленняў у Крыме, якім Кабмін вылучыў дадатковыя сродкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках