3 траўня 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Межыгор'е» зачынілі для наведвальнікаў

4
«Межыгор'е» зачынілі для наведвальнікаў

МУС Украіны часова закрывае «Межыгор'е» для наведвальнікаў.

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны з панядзелка, 11 сакавіка, часова прыпыняе свабоднае наведванне рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча «Межыгор'е», перадае УСА МУС Украіны.

Рашэнне прынята ў сувязі з неабходнасцю правядзення інвентарызацыі маёмасці і аб'ектаў, а таксама каб пазбегнуць яго псуты і выпадкаў вандалізму, піша obozrevatel.com.

На час працы дзяржаўнай камісіі па інвентарызацыі кантроль за перыметрам аб'екта, цэласнасцю пячатак і недапушчэннем пранікненняў на тэрыторыю будзе займацца МУС сумесна з прадстаўнікамі грамадскасці.

Далейшы лёс самога аб'екта і матэрыяльных каштоўнасцяў будзе вырашацца Кабінетам Міністраў Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках