4 траўня 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская амбасада зарабляе на блінах і «Крыжачку»

39
Беларуская амбасада зарабляе на блінах і «Крыжачку»

Дыпламатаў і бізнесменаў запрашаюць павячэраць у амбасадзе Беларусі ў ЗША.

Пра гэта піша кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Беларусь сёння з'яўляецца квітнеючым незалежным еўрапейскім энергетычным цэнтрам з багатай культурай, неверагоднымі краявідамі і захапляльнай гісторыяй. Сёння вечарам мы запрашаем маладых спецыялістаў, такіх як вы, зрабіць крок да невядомай краіны і пагутарыць з часовым павераным і іншымі дыпляматамі», - гаворыцца ў адмысловым запрашэнні, якое рассылаецца прадстаўніцтвам афіцыйнага Менска.

Амбасада абяцае пачаставаць наведвальнікаў стравамі беларускай кухні і «шырокім спектрам лепшых беларускіх вінаў, піва і іншых напояў». У запрашэнні асабліва падкрэсліваецца, што многія з прапанаваных страў і напояў нідзе ў ЗША пакаштаваць нельга.

Цікава тое, што ўваход на мерапрыемства платны і абыдзецца жадаючым у 45 даляраў ЗША.

Не выключана, што падобнымі мерапрыемствамі амбасады Беларусі за мяжой спрабуюць дамагчыся двух мэтаў: зарабіць хоць нейкую капейку і адначасова «адбяліць» імідж апошняй дыктатуры ў Еўропе.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках