4 траўня 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўленік Пуціна Аксёнаў падрыхтаваў пераход Крыма на рублі

22
Стаўленік Пуціна Аксёнаў падрыхтаваў пераход Крыма на рублі

Савет міністраў АР Крым падрыхтаваў праект пераходу аўтаноміі ў рублёвую зону.

Пра гэта наваяўлены кіраўнік Савета міністраў АРК Сяргей Аксёнаў напісаў у сваім «Твітэры» ў панядзелак.

«Ужо заўтра, мы прадставім праект пераходу Аўтаноміі ў рублёвую зону. Пастараемся зрабіць замену валют бязбольнай для грамадзян і бізнесу», - сцвярджае ён.

Раней у яго мініблогу з'явілася інфармацыя аб тым, што «новая ўлада» Крыма плануе ўвесці на тэрыторыі АРК двухмоўе - руская і крымскататарская мовы.

Пры гэтым ён піша, што «ўсе нацыянальнасці, уключаючы ўкраінцаў, змогуць развіваць сваю родную мову».

Аксёнаў таксама ацаніў правядзенне «рэферэндуму» за далучэнне Крыма да Расеі. Па яго падліках, гэта складзе $1,8 млн, піша «Украинская правда».

Як вядома, 27 лютага новым прэм'ерам Аўтаномнай Рэспублікі Крым быў прызначаны дэпутат Вярхоўнай Рады Крыма, лідпр партыі «Рускае адзінства» Сяргей Аксёнаў.

Згодна з Канстытуцыяй Украіны, прэм'ер Крыма прызначаецца Вярхоўнай Радай аўтаноміі па ўзгадненні з прэзідэнтам Украіны. 1 сакавіка в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб незаконным прызначэнні Аксёнава.

Як вядома, 6 сакавіка Вярхоўны Савет Крыма прыняў рашэнне аб уваходжанні аўтаноміі ў Расейскую Федэрацыю, але прызначыў яшчэ «рэферэндум» па гэтым пытанні на 16 сакавіка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках